Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца Аляксеева: Гэта менавіта палітычнае забойства. Двух меркаваньняў тут быць ня можа


Людміла Аляксеева

Людміла Аляксеева

Расейская праваабаронца, кіраўнік Маскоўскай Хэльсынкскай групы Людміла Аляксеева назвала гібель апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова трагедыяй і палітычным забойствам, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».

«Акрамя як палітыкай, ён нічым не займаўся У палітыцы ён быў яркі, прыкметны і сьмелы Гэта менавіта трагедыя і палітычнае забойства. Двух меркаваньняў тут быць ня можа ...», - адзначыла Людміла Аляксеева.

«Я яго ведала ад пачатку 90-х гадоў. Я яго вельмі паважала. Паважаю і проста любіла. Добры, не зласлівы і вельмі смелы і адкрыты чалавек. Ён быў вельмі пасьпяховым губэрнатарам, віцэ-прэм’ерам. Ён пазбавіўся ўсіх пасадаў, але ніколі не выказваў з гэтай нагоды ніякіх шкадаваньняў. Чаго ён не пазбавіўся — сваіх перакананьняў, ён застаўся ім верны ўсё жыццё », - сказала 87-гадовая праваабаронца.

«Рэдкая вернасьць самому сабе і сваім перакананьням», — заявіла Людміла Аляксеева.

XS
SM
MD
LG