Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забойства Нямцова маглі засьняць камэры на вежах Крамля


Забойства палітыка Барыса Нямцова, якога расстралялі на Вялікім Замаскварэцкай мосьце каля Крамля, маглі засьняць камэры на адной з вежаў, выказаў здагадку ў Twitter актывіст Міця Аляшкоўскі, прыклаўшы адпаведны фотаздымак.

Раней прэзыдэнт Расеі Пуцін узяў расьследаваньне забойства пад асабісты кантроль.

​Расейская журналістка Ксенія Сабчак таксама напісала ў сваім твітары пра вялікую колькасьць камэр назіраньня на месцы забойства.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG