Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі распавёў пра апошнюю сустрэчу зь Нямцовым


Міхэіл Саакашвілі

Міхэіл Саакашвілі

Міхэіл Саакашвілі напісаў у сваім фэйсбуку.

«Я сустрэў Барыса Нямцова ў апошні раз некалькі тыдняў таму назад у Кіеве, у гатэлі Фермонт. Мы паабедалі і ён распавёў мне пра марш, які ён з паплечнікамі плянаваў правесьці ў Маскве. Зусім натуральна, я спытаў у яго, ці не баіцца ён за сваю бясьпеку ў Расеі, асабліва цяпер. Ён адказаў, што Пуцін жыве па паняцьцях і яго, як былую службовую асобу, наўрад ці пасадзяць надоўга. Я яго перапыніў, і сказаў, што ён больш павінен баяцца атруты ў куфлі чырвонага віна, які ён трымаў у руках, чым арышту, але паглядзеўшы на выраз яго твару, я адразу зразумеў недарэчнасьць жарту. Пасьля мы яшчэ доўга размаўлялі пра тое, як скончыць Пуцін і абодва пагадзіліся, што ў яго паводзінах шмат паралеляў зь Мілошавічам, якога вайна зрабіла папулярным і яна ж яго загубіла.

Сёньня я адразу ж успомніў, што пры Мілошавічу таксама забівалі апазыцыянэраў. Бора Нямцоў быў вельмі адважным чалавекам, якімсьці вельмі бесшабашным.

Зь ім можна было спрачацца і не пагаджацца, але немагчыма было застацца абыякавым. Я ведаў яго зь сярэдзіны 90-х, мы часта размаўлялі, асабліва ў апошнія гады. Пайшоў з жыцьця сябра іншых народаў і, адначасова сапраўдны патрыёт Расеі, проста вельмі цікавы чалавек у вялікай краіне, якой кіруюць зласьлівыя пасрэднасьці. Вельмі шкада...»

XS
SM
MD
LG