Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Саўчанка можа памерці ў бліжэйшыя дні — праваабаронца


Надзея Саўчанка
Надзея Саўчанка

Сябра Рады па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі Алена Масюк заклікала калегаў прасіць аб замене на хатні арышт меры стрыманьня дэпутату Вярхоўнай Рады Ўкраіны Надзеі Саўчанкі.

«У выпадку сьмерці Надзеі Саўчанкі ў расейскай турме, ва Ўкраіне яна будзе нацыянальным героем, яе імем назавуць атрад добраахвотнікаў, ваенны самалёт і яшчэ плошчу ў Кіеве, а Расея атрымае чарговы сьпіс санкцый. Ёсьць сьпіс Магніцкага, будзе яшчэ і сьпіс Саўчанкі», — адзначае Масюк ў звароце на сайце Рады па правах чалавека.

«Перш чым вы, паважаныя калегі, вырашыце запярэчыць мне з той прычыны, што, магчыма, вы лічыце Саўчанку злачынцам і забойцай, і будзеце сьцьвярджаць, што суд ва ўсім разьбярэцца, ўспомніце мае словы: Надзея Саўчанка можа памерці ў бліжэйшыя дні», — дадала расейская праваабаронца.

Пуцін/Саўчанка
Пуцін/Саўчанка

У чацьвер, 26 лютага, Алена Масюк наведала Саўчанку ў турме «Матроская цішыня» ў Маскве. Паводле яе словаў, стан здароўя арыштаванай за апошнія дні рэзка пагоршыўся. Надзея Саўчанка галадае ўжо 77 дзён, 15 дзён яна адмаўляецца ад ін’екцый глюкозы.

25 лютага Маскоўскі гарадзкі суд пакінуў у сіле рашэньне Басманнага суду Масквы, які падоўжыў арышт да 13 траўня. Тады падчас пасяджэньня Саўчанка заявіла, што «да наступнага суду я магу і не дажыць».

26 лютага з заклікам неадкладна вызваліць Надзею Саўчанку па гуманітарных меркаваньнях да Расеі зьвярнуўся Эўразьвяз. Там нагадалі, што Масква нясе адказнасьць за стан здароўя ўкраінскага лётніцы.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG