Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі новае сьвята — Дзень «зялёных чалавечкаў»


У Расеі сёньня адзначаецца новае сьвята — Дзень сілаў спэцыяльных апэрацый, зацьверджаны адмысловым указам прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна 26 лютага сёлета.

Увесьці ў Расеі такое сьвята дэпутаты Дзярждумы прапаноўвалі яшчэ ў верасьні мінулага года пасьля «шматлікіх зваротаў грамадзянаў з удзячнасьцю» людзям у ваеннай форме без апазнавальных знакаў, якія была названыя «ветлівымі людзьмі», або «зялёнымі чалавечкамі», якія прысутнічалі падчас рэфэрэндуму ў Крыме, пасьля якога паўвостраў быў далучаны да Расеі.

"Ветлівыя людзі" ў Сымфэропалі

"Ветлівыя людзі" ў Сымфэропалі

Тады ж прапаноўвалася адзначаць гэтае сьвята 7 кастрычніка, у дзень нараджэньня Ўладзімера Пуціна.

17 красавіка летась падчас прамой лініі прэзыдэнт Расеі прызнаў, што маладыя людзі ў Крыме, якія выдавалі сябе за мясцовую самаабарону, якіх там назвалі ветлівымі «зялёнымі чалавечкамі», на самой справе былі расейскімі вайскоўцамі.​

XS
SM
MD
LG