Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мост праз Дняпро літаральна развальваецца, але ўлады не сьпяшаюцца з рамонтам ФОТА


Таблічкі «На парэнчы не абапірацца. Небясьпечна» перасьцерагаюць тых мінакоў, якія наважваюцца прайсьці па найстарэйшым у Магілёве мосьце цераз Дняпро. Днямі сем пралётаў агароджы абрынуліся ў раку. Праход па ходніку, дзе цяпер адсутнічаюць, парэнчы, перагароджаны. Заяўляецца, што агароджа абвалілася праз сваю зношанасьць. Яе рамонт — немэтазгодны, паколькі чакаецца рамонт самаго моста, — кажа старшыня гарвыканкаму Ўладзімер Цумараў.

У 2010 годзе пракуратура патрабавала ад магілёўскіх чыноўнікаў знайсьці сродкі на рамонт мосту. Яго стан тады ацэньвалі як блізкі да аварыйнага.

Празь пяць гадоў чыноўнікі папярэджваюць магілёўцаў:

«Будзе ўстаноўлены штодзённы кантроль за станам агароджы. Мы б на сёньняшні дзень рэкамэндавалі грамадзянам перасоўвацца па паўночным боку і не абапірацца на агароджу».

Праезная частка пасечаная трэшчынамі

Праезная частка пасечаная трэшчынамі

Мост ня першы год мясцовыя ўлады абяцаюць паставіць на капітальны рамонт. Пасьля таго, як агароджа абвалілася чыноўнікі зьвярнуліся ва ўрад, каб той хутчэй выдзеліў сродкі на яго рэканструкцыю, каб яе пачаць ужо сёлета, а не 2016 годзе, як плянавалася.

Па тым баку, дзе абрынулася агароджа, хадзіць нельга

Па тым баку, дзе абрынулася агароджа, хадзіць нельга

XS
SM
MD
LG