Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя шукае аўтара плякату з заклікам байкатаваць указ Лукашэнкі ФОТА


У Баранавічах міліцыя выклікае прадпрымальнікаў і складае пратаколы. Супрацоўнікі міліцыі ўжо некалькі дзён вядуць пошукі аўтара плякату з заклікам да байкоту ўказу кіраўніка Беларусі № 222, які абавязвае індывідуальных прадпрымальнікаў мець сэртыфікаты і дакумэнты на ўсе тавары, якія будуць увозіцца на тэрыторыю Беларусі. Плякат быў вывешаны 15 лютага на рынку, правісеў каля 2 гадзінаў і быў сарваны дырэктарам, паведамляе Эўрарадыё.

Як расказаў індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, дырэктар рынку Аляксандар Дайноў у той жа дзень абвінаваціў яго ў аўтарстве. Паводле яго словаў, на працягу некалькіх дзён супрацоўнікі міліцыі выклікалі амаль усіх яго суседзяў-прадпрымальнікаў, якія гандлююць побач на рынку. Афіцэр міліцыі цікавіўся ў іх: хто мог напісаць і вывесіць плякат з заклікам да байкоту ўказу кіраўніка Беларусі? Аднак усе прадпрымальнікі патлумачылі, што ня ведаюць ініцыятара гэтай акцыі.

Да 1 сакавіка 2015 года прадпрымальнікі мелі магчымасьць прадаваць без суправаджальных дакумэнтаў рэшту раней ўвезеных тавараў. Нядаўна яны атрымалі адтэрміноўку яшчэ на тры месяцы. Прадпрымальнікі заяўляюць, што ня змогуць працаваць згодна з новымі правіламі, бо атрымаць усе неабходныя дакумэнты ў пастаўнікоў пераважна на расейскіх аптовых рынках практычна немагчыма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG