Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве можна было было прымерыць турэмную робу і сфатаграфавацца з Лукашэнкам ФОТА


Зь лёзунгамі «Салідарнасьць — наша зброя» і «Вызваліце Мікалая Дзядка» дваццаць пяць польскіх актывістаў «Анархічнага чорнага крыжу» і іх паплечнікаў з сяброўскіх арганізацыяў сабраліся пад сьценамі беларускай амбасады ў Варшаве, каб выказаць падтрымку палітвязьням, паведамляе незалежны тэлеканал Белсат.

Паводле арганізатараў, акцыя носіць міжнародны характар і накіраваная на падтрыманьне ўсіх палітычных вязьняў, якіх беларуская ўлада ўтрымлівае ў закладніках рэпрэсіўнага рэжыму. Толькі за апошнія два месяцы ў Беларусі былі затрыманыя 20 актывістаў розных палітычных рухаў, зь іх 10 анархістаў. Усе яны атрымалі ад 3 да 25 сутак арышту.

фота з сацыяльных сетак / Крысьціна Карчэўская

фота з сацыяльных сетак / Крысьціна Карчэўская

Беларуская амбасада ў гэты дзень была зачыненая. Пасьля дэманстрацыі адбылася сустрэча з удзелам беларускіх актывістаў, напісаньне лістоў да палітзьняволеных і паказ фільму. Паведамляецца, што падобныя сустрэчы будуць адбывацца кожную апошнюю пятніцу месяцу.

Палітвязьня Мікалая Дзядка Ленінскі суд Магілёва пакараў дадатковым годам зьняволеньня. Судзьдзя Ігар Шведаў прызнаў палітвязьня вінаватым у «злосным непадпарадкаваньні законным патрабаваньням адміністрацыі». Праз чатыры дні Мікалай Дзядок меўся выйсьці на волю пасьля чатырох з паловай гадоў зьняволеньня. Судзілі палітвязьня ў Магілёўскай турме № 4.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG