Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія арыштавала 8 чалавек, якія ваявалі ў Данбасе на баку сэпаратыстаў


Гішпанія арыштавала восем сваіх грамадзянаў за ўдзел у баявых дзеяньнях на баку прарасейскіх сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны.

Прадстаўнікі паліцыі паведамілі, што гішпанцы, чые імёны не выдаюцца, былі затрыманыя 27 лютага ў шасьці рэгіёнах па ўсёй Гішпаніі: Астурыя, Каталёнія, Эстрэмадура, Мурса, Навара і Мадрыд.

У заяве паліцыі гаворыцца, што восем зь іх былі абвінавачаныя ў некалькіх злачынствах, але падрабязнасьці не паведамляюцца.

Гішпанскія СМІ цытуюць крыніцы, блізкія да сьледзтва, якія сьцьвярджаюць, што абвінавачаньні ўключаюць валоданьне зброяй, саўдзел у забойстве і парушэньне нэўтралітэту Гішпаніі ў канфлікце ва Ўкраіне.

Прарасейскія сілы ў Данбасе змагаюцца з урадам Украіны, які прытрымліваецца праэўрапейскай арыентацыі. З красавіка ў ходзе канфлікту загінулі як найменей 5800 чалавек.

XS
SM
MD
LG