Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 лютага. Онлайн-аўкцыён у падтрымку кнігарні «Логвінаў»


Вялейка, аўтар: Міхаіл Кулеш
Вялейка, аўтар: Міхаіл Кулеш

Падзеі і даты гэтага дня.

Фота:

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Менск. Мастацкі онлайн-аўкцыён у падтрымку кнігарні «логвінаЎ». Усе сабраныя сродкі будуць пералічаныя на дабрачынны рахунак кнігарні. На аўкцыён выстаўленыя працы каля дзесяці мастакоў, сярод якіх Руслан Вашкевіч, Артур Клінаў, Уладзімер Цэсьлер, Міхаіл Гулін, Адам Глобус. Пачатковы кошт палотнаў вагаецца ад 50 да 500 даляраў. Аўкцыён дзейнічае па адрасе: http://auction.savelohvinau.club.

Менск. У выставачным павільёне «БелЭкспа» адбудзецца выстава-продаж «Млын», на якой будуць прадстаўленыя аўтарскія лялькі, дызайнэрскае адзеньне, батыкі, кераміка, пляценьне з лазы, мастацкая коўка, ліцьцё і чаканка, флярыстыка, упрыгажэньні з натуральных камянёў, інтэр’ерныя цацкі, бісэр, палімэрная гліна. Падрабязнасьці тут: www.mill.by.

Менск. Міжнародная выстава сабак у спартовым комплексе «Дынама» (вул. Даўмана, 23).

Маладэчна. Лекцыя на тэму «Язэп Драздовіч — вечны вандроўнік», якую правядзе маладэчанскі краязнаўца, пісьменьнік, літаратуразнаўца Міхась Казлоўскі. Падчас сустрэчы адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак». Лекцыя адбудзецца ў прыватнай гасьцёўні па вуліцы Чыстай, 26. Пачатак а 16 гадзіне.

Віцебск. Прэзэнтацыя кнігі «Байсан» у рамках кампаніі «Будзьма Беларусамі!» У літаратурнай вечарыне возьме ўдзел паэтка Вольга Чайкоўская. Пачатак а 18 гадзіне. Адрас: арт-база Vitebsk4me (Віцебск, вул. Кастрычніцкая, 13)

Віцебск. Акцыя «Чытаем Малевіча разам» у Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва. Пачатак а 18 гадзіне. (Віцебск, выставачная зала, вул. Белабародава, 5)

У гісторыі:

1468 — у Вялікім княстве Літоўскім прымаецца першы крымінальны кодэкс, так званы Судзебнік, які яшчэ называюць Статутам Казіміра. Напісаны ён быў на старабеларускай мове і спарадкаваў усе віды злачынстваў і пакараньняў.

1854 — заснаваная Рэспубліканская партыя ЗША.

1920 — Антон Луцкевіч пакінуў пасаду Старшыні Рады міністраў БНР.

2013 — папа рымскі Бэнэдэкт XVI выракся пасады.

У памяці:

1533 — нарадзіўся Мішэль Мантэнь, францускі філёзаф, родапачынальнік жанру эсэ.

1616 — памёр Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, вандроўнік.

1937 — нарадзіўся Георгі Галенчанка, беларускі гісторык, кнігазнаўца. Складальнік факсымільнага выданьня «Бібліі» Францішка Скарыны ў 3 тамах (1990-1991).

1942 — памёр Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык.

1958 — нарадзілася Натальля Эсьцімірава, расейская праваабаронца.

1985 — памёр Вадзім Жучкевіч, беларускі географ.

Цытата:

Хлусьня — доля рабоў, свабодныя людзі павінны казаць праўду.

Мішэль Мантэнь

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG