Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У крыві загінулага зяця Назарбаева аўстрыйскія ўлады выявілі наркотыкі


Рахат Аліеў
Рахат Аліеў

Аўстрыйскія пракуроры паведамляюць, што ва ўзорах крыві памерлага ў турме Рахата Аліева, былога зяця прэзыдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева выяўленыя наркатычныя рэчывы — барбітураты.

Аліеў, якому было 52 гады, 24 лютага быў знойдзены павешаным у сваёй турэмнай камэры. Аўстрыйскія СМІ цытуюць заключэньне судова-мэдычнай экспэртызы аб знойдзеных у крыві Аліева барбітуратах.

Барбітураты практычна цалкам забароненыя ў Аўстрыі як лекавыя сродкі, таму цяжка выказаць здагадку, што турэмны лекар выпісаў такія лекі Аліеву.

Пракуроры ўдакладнілі, што дакладныя вынікі таксыкалягічных і фармакалягічных аналізаў стануць вядомыя ў бліжэйшыя некалькі дзён.

Аліеў знаходзіўся ў Аўстрыі пад вартай з чэрвеня мінулага года. У Казахстане яго абвінавачвалі ў забойстве двух банкіраў ў 2007 годзе. Казахстан неаднаразова патрабаваў яго экстрадыцыі.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG