Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Östgruppen заклікае швэдзкі МЗС крытыкаваць прысуд Дзядку


Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Швэдзкая праваабарончая ініцыятыва Östgruppen называе ўчорашні вэрдыкт магілёўскага суду аб дадатковым годзе турэмнага зьняволеньня для палітвязьня Міколы Дзядка

Швэдзкая праваабарончая ініцыятыва Östgruppen называе ўчорашні вэрдыкт магілёўскага суду аб дадатковым годзе турэмнага зьняволеньня для палітвязьня Міколы Дзядка (афіцыйна — за дрэнную дысцыпліну) з аднаго боку, надзвычай «арыгінальным», а з другога — «палітычна матываваным». Праваабаронцы заклікаюць урад Швэцыі рэзка і выразна крытыкаваць рэжым Лукашэнкі за перасьлед дысыдэнтаў.

Марцін Угла

Марцін Угла

«У сваім выступе перад парлямэнтарамі некалькі тыдняў таму кіраўніца МЗС Маргат Вальстром заявіла, што абарона правоў чалавека павінна быць краевугольным каменем зьнешняй палітыкі Швэцыі. Калі гэта ўсур’ёз, то Швэцыя павінна і моцна рэагаваць на такія грубыя парушэньні гэтых правоў», — адзначае старшныя Östgruppen Марцін Угла.

Östgruppen хоча, каб стаўленьне Швэцыі і ЭЗ да рэпрэсіяў у Беларусі і да таго, што пытаньне правоў чалавека ў апошні час амаль цалкам зьнікла з парадку дня адносін зь Менскам, было больш выразным.

Паводле Марціна Углы, «Швэцыя і ЭЗ, на жаль, неаднаразова закрывалі вочы на сур’ёзныя злоўжываньні ў гэтай галіне, разьвязваючы такім чынам Лукашэнку рукі, каб працягваць уціск народу Беларусі».

XS
SM
MD
LG