Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне легалізавалі марыхуану


У сталіцы ЗША — Вашынгтоне, акруга Калюмбія, дазволілі захоўваньне марыхуаны ў невялікай колькасьці. Зараз людзям, якія ўжываюць канабіс у рэкрэацыйных мэтах, гэта значыць для атрыманьня задавальненьня або аднаўленьня нармальнага самаадчуваньня, больш не пагражае крымінальны перасьлед, — паведамляе Польскае Радыё.

Частковая легалізацыя марыхуаны ў Вашынгтоне азначае, што жыхары горада й турысты, старэйшыя за 21 год, могуць захоўваць да 56 грамаў наркотыку, а таксама вырошчваць у сябе дома невялікую колькасьць марыхуаны. Пры гэтым купля наркотыку, а таксама яго продаж і курэньне ў грамадзкіх месцах па-ранейшаму застаюцца пад забаронай.

У штатах Аляска, Калярада и Вашынгтон раней таксама часткова легалізавалі ўжываньне марыхуаны. Яшчэ ў 21 штаце ўжо дазволена або неўзабаве плянуецца дазволіць выкарыстаньне гэтага наркотыку ў мэдыцынскіх мэтах. Пры гэтым на фэдэральным узроўні захоўваньне й курэньне канабісу застаецца па-за законам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG