Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель загаварыла пра «ўкраінскі сцэнар» у Малдове


Ангела Мэркель

Ангела Мэркель

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель спадзяецца, што Расея не паўторыць у Малдове дзеяньні, якія яна ўчыніла ў дачыненьні да Ўкраіны.

«Спадзяемся, што не. Цяпер мы знаходзімся ў працэсе забесьпячэньня спыненьня агню ва Ўкраіне, якога будуць прытрымлівацца на працягу доўгага пэрыяду», — сказала Мэркель у чацьвер, 26 лютага, адказваючы на пытаньне журналіста пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Румыніі Клаўсам Ёханісам.

12 лютага лідэры Ўкраіны, Францыі, Германіі і Расеі дамовіліся аб спыненьні агню на Данбасе зь 15 лютага. Але гэтыя дамоўленасьці пастаянна парушаюцца. Прарасейскія сэпаратысты і войскі Расеі працягнулі наступ на Дэбальцава і прымусілі ўкраінскія войскі адступіць. Расея сьцьвярджае, што не зьвязаная ніякімі абавязальніцтвамі па менскіх дамоўленасьцях, а ёсьць толькі іх «гарантам», а ня ўдзельнікам.

16 сакавіка 2014 года па ваеннай і палітычнай падтрымцы Расеі ў Крыме адбыўся неканстытуцыйны і не прызнаны ні міжнароднай супольнасьцю, ні Ўкраінай «рэфэрэндум пра самавызначэньне» Крыму. Пасьля гэтага 21 сакавіка 2014 прэзфдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб «далучэньні Крыму і Сэвастопаля да Расеі на правах суб’ектаў фэдэрацыі».

Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў падтрымцы прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе. У сваю чаргу Масква любыя абвінавачваньні адхіляе. Расея толькі адзначае, што на Данбасе могуць быць расейскія «добраахвотнікі».

Расея таксама падтрымлівае самаабвешчаную ўладу ў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, сэпаратысцкіх рэгіёнах Грузіі, а таксама ў Прыднястроўі, сэпаратысцкім рэгіёне Малдовы.

XS
SM
MD
LG