Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Кіргізстану асудзіў беларускія ўлады за «прытулак злачынцам»


Былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў з жонкай

Былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў з жонкай

Прэзыдэнт Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў заявіў, што беларускія ўлады працягваюць даваць прытулак у сваёй краіне небясьпечным злачынцам.

У сувязі зь нядаўнім забойствам у Менску крымінальнага аўтарытэта Анапіяева, якое, на думку кіргіскіх уладаў, учыніў брат былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Атамбаеў пытаецца: «Колькі яшчэ людзей мусяць быць забітыя, перш чым беларускія ўлады ўрэшце зразумеюць, якую небясьпеку яны ствараюць для свайго ўласнага народу?»

Міністэрства замежных справаў Кіргізстану выступіла з заявай, у якой асудзіла Беларусь за хаваньне на сваёй тэрыторыі людзей з клану Бакіева.

Міністэрства ўнутраных справаў Кіргізстану ўчора пашырыла відэа, на якім меркаваны сьведка забойства ў Менску называе Джаныша Бакіева галоўным арганізатарам гэтага злачынства.

19 красавіка 2010 году адхілены ад улады прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў разам з сям’ёй прыбыў у Мінск па асабістым запрашэньні Аляксандра Лукашэнкі.

8 траўня таго ж году Бакіеў быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародны вышук па лініі Інтэрполу, як саўдзельнік ў масавых забойствах. У 2012 Ваенны суд Кіргізстану прызнаў Курманбека Бакіева вінаватым і прызначыў пакараньне — 24 гады пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG