Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Быць дзяржаўнікам у Беларусі і ня быць пры гэтым чыноўнікам або амонаўцам амаль немагчыма. Быць чыноўнікам або амонаўцам і пры гэтым быць патрыётам амаль немагчыма. У выніку быць патрыётам і пры гэтым быць дзяржаўнікам амаль немагчыма.

Мы ўсе завісьлі паміж дзьвюма канцэпцыямі дзяржавы: клясычнай, у якой дзяржава — апарат уціску, гвалту, і спусташэньня кішэняў уласных грамадзян; і сучаснай, у якой дзяржава — гарант правоў кожнага чалавека. Патрыёты імкнуцца жыць у другой, дзяржаўнікі — у першай.

Відаць, ідэальны варыянт для дзяржавы, калі патрыёт зьяўляецца пры тым яшчэ і дзяржаўнікам. Але быць дзяржаўнікам у Беларусі і ня быць пры гэтым чыноўнікам або амонаўцам амаль немагчыма.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG