Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 лютага: дзень народзінаў Льва Гарошкі і канцэрт DDT у Менску


Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква, лiпень 2014, фота: Уладзiмiр Мальцаў

Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква, лiпень 2014, фота: Уладзiмiр Мальцаў

Падзеі і даты новага дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск — на «Менск-арэне» выступіць гурт ДДТ. Пачатак а 20-ай.

У гісторыі

1924 — Адольф Гітлер асуджаны на пяць гадоў турмы за «Піўны путч».

1932 — У Менску пачала выдавацца газэта «Літаратура і мастацтва».

1956 — у Беластоку заснаванае Беларускае грамадзка-культурнае таварыства ў Польшчы.

1976 — у Паставах адкрыўся краязнаўчы музэй.

1990 — З тэрыторыі Чэхаславаччыны пачаўся вывад савецкіх войскаў.

1992 — Беларусь і Фінляндыя ўсталявалі дыпляматычныя адносіны.

2004 — Сэйм Латвіі прыняў закон аб далучэньні краіны да НАТО.

У памяці:

1802 — нарадзіўся Віктор Гюго, францускі пісьменьнік.

Віктор Гюго

Віктор Гюго

1906 — памер Іван Пуліхаў, рэвалюцыянэр-тэрарыст, быў павешаны.

1911 — нарадзіўся Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзяяч, пэдагог, пісьменьнік і публіцыст. У 1970-77 гг. а. Леў кіраваў Беларускай службай Радыё Ватыкану і быў рэктарам Беларускае каталіцкае місыі ў Францыі. Памёр архімандрыт Леў у шпіталі ў Парыжы 28 ліпеня 1977 году. Пахаваны 8 жніўня 1977 году на могілках сьв. Панкрата ў Лёндане.

1918 — нарадзіўся Пётар Машэраў, кіраўнік Беларускай ССР у 1965-1980 гадах.

1929 — нарадзіўся Георгі Колас, беларускі літаратар.

1943 — памер Канстанцін Алексютовіч, беларускі балетмайстар.


ЦЫТАТА ДНЯ

Злачынствы ўладароў нельга інкрымінаваць тым, кім яны кіруюць, урады часам бываюць бандытамі, народы ж — ніколі.

Віктор Гюго

XS
SM
MD
LG