Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандуючы НАТО ў Эўропе: Расея гуляе не па правілах


Учынкі Расеі значна важнейшыя за словы яе кіраўнікоў і яны даказваюць, што Расея не гуляе па міжнародных правілах і нормах.

Пра гэта заявіў вярхоўны галоўнакамандуючы сіламі НАТА ў Эўропе генэрал Філіп Брыдлав на пасяджэньні Дэпартамэнту абароны ЗША.

«Расея паставіла сэпаратыстам зброю, інструктараў, тактычныя і апэратыўныя сродкі СПА. <...> Больш за 1000 адзінак вайсковага абсталяваньня былі перададзеныя ва Ўкраіну, у тым ліку танкі, браняваныя машыны, артылерыйскія ўстаноўкі і шмат іншага вайсковага транспарту і абсталяваньня», — адзначыў Брыдлав.

Брыдлав заявіў, што расейская агрэсія відавочная ў яе незаконнай акупацыі Крыму і працяглым вайсковым канфлікце на Данбасе ці Ўсходняй Украіне.

Брыдлав таксама падкрэсьліў, што ў пачатку незаконнага ўварваньня Расеі ў Крым, калі «сэпаратысцкія апэрацыі зайшлі ў тупік, умяшаліся расейскія рэгулярныя войскі».

«Расея выкарыстоўвала мэтады гібрыднай вайны, каб незаконна захапіць Крым», — рэзюмаваў генэрал.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG