Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў прызначыў датэрміновыя выбары прэзыдэнта


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў падтрымаў ініцыятыву аб датэрміновых выбарах кіраўніка дзяржавы. Яны прызначаныя на 26 красавіка.

Назарбаеў падпісаў указ, якім прызначыў датай правядзеньня галасаваньня 26 красавіка 2015. Пры гэтым Назарбаеў заявіў, што сам прыме рашэньне аб сваім удзеле або няўдзеле ў выбарах пазьней, паведамляе РІА Навіны.

Нурсултан Назарбаеў ўзначальвае Казахстан з 1989 года. Да распаду Савецкага Саюзу (1991 год) ён быў першым сакратаром Цэнтральнага камітэту (ЦК) Камуністычнай партыі Казахстана, затым прэзыдэнтам.

14 лютым сябры Савету Асамблеі народу Казахстану заявілі, што «ва ўмовах складанага становішча ў сьвеце прэзыдэнту неабходна даць новы мандат агульнанацыянальнага даверу для пасьпяховага праходжаньня краіны ў пэрыяд глябальных выпрабаваньняў».

Згодна з Канстытуцыяй Казахстану, нагадваюць naviny.by, адзін і той жа чалавек ня можа быць абраны прэзыдэнтам больш за два разы запар. Гэтае абмежаваньне не распаўсюджваецца на першага прэзыдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.

XS
SM
MD
LG