Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыктатары і зоркі. Арнэлу Муці прысудзілі да 8 месяцаў турмы пасьля вячэры з Пуціным


Італьянская актрыса Франчэска Рамана Ривелли, вядомая як Арнэла Муці, была прысуджаная да васьмі месяцаў турмы і штрафу ў € 600, паведамляе італьянскі партал Messagero Veneto.

Акторку абвінавацілі ў махлярстве: у 2010 годзе яна не зьявілася на спэктакль, дзе павінна была выконваць галоўную ролю. Каб пазьбегнуць выплаты няўстойкі, Муці падала кіраўніцтву тэатра ілжывую мэдычную даведку аб вострым прыступе ларынготрахеіта.

Аднак пазьней высьветлілася, што акторка не хварэла. Яна знаходзілася ў Расеі на дабрачынным вячэры разам з Уладзімерам Пуціным, які тады займаў пасаду прэм’ер-міністра краіны.

Адзначаецца, што замест адбыцьця турэмнага тэрміну і штрафу Муці дазволілі выплаціць тэатру няўстойку ў памеры € 30 тыс.

Зараз Арнэле Муці 59 гадоў. На постсавецкай прасторы яна больш за ўсё вядомая па фільме «Утаймаваньне свавольнага» (1980), дзе згуляла з Адрыяна Чэлентана.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG