Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прыкаваныя да плоту амбасады РФ у Празе: «Менск сьмярдзіць!»


Сямёра актывістаў прыкавалі сябе да плота амбасады Расеі ў Празе на знак пратэсту супраць палітыкі Крамля ва Ўкраіне.

Актывісты прыкавалі сябе ў гадзіну дня, паведамляе выданьне iDNES.cz. У акцыі ўдзельнічалі пяцёра мужчынаў і дзьве жанчыны. На іх целах былі напісаныя лёзунгі «Менск сьмярдзіць», «Мы ня хочам новага Мюнхэну» і «Зброю для Ўкраіны!».

Прыблізна праз дзесяць хвілінаў прыбыла паліцыя, а таксама ўмяшаліся супрацоўнікі аховы амбасады. Пратэстоўцы былі адчэпленыя ад плоту і дастаўленыя ў паліцэйскі ўчастак.

XS
SM
MD
LG