Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: колькасьць абстрэлаў у Данбасе зьменшылася, аднак перамір’я няма


Украінскія вайскоўцы заяўляюць пра істотнае зьніжэньне колкасьці абстрэлаў з боку сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны, але адзначаюць, што тыя працягваюць парушаць дамову аб спыненьні агню.

Як паведаміў прэсавы сакратар штабу апэрацыі ўкраінскіх вайскоўцаў Анатоль Стэльмах, уначы ваеўнікі абстралялі горад Папаснае на Луганшчыне і працягвалі спробы адбіць ўкраінскія пазыцыі ў Шырокіна, блізу Марыюпалю.


Украіна заяўляе, што не распачне адводу свайго цяжкага ўзбраеньня ад лініі сутыкненьня, як гэта прадугледжваюць менскія пагадненьні, да таго часу, пакуль ня спыняцца абстрэлы. Баевікі напярэдадні заявілі, што пачалі адвод цяжкага ўзбраеньня, але пацьверджаньня гэтых заяваў няма. Афіцыйны Кіеў заявіў, што ваеўнікі проста перадыслякоўваюць узбраеньне блізу Марыюпалю.


Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заклікаў назіральнікаў ад АБСЭ пацьвердзіць адвод цяжкога узбраеньня і заявіў, што Кіеў павінен рэалізаваць канстытуцыйную рэформу, у адпаведнасьці з пагадненьнем, падпісаным у Менску.

12 лютага лідэры Ўкраіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі дамовіліся аб спыненьні агню ў Данбасе з 15 лютага. У той жа дзень у Менску кантактная група па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны падпісала дакумэнт аб шэрагу мерапрыемстваў па выкананьні менскіх пагадненьняў. Аднак падпісаныя ў Менску дамоўленасьці аб чарговым спыненьні агню пастаянна парушаюцца, бакі канфлікту абвінавачваюць у гэтым адзін аднаго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG