Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская зорка жаночай NBA будзе выступаць за Беларусь


Ліндсі Гардынг (справа) цяпер гуляе за турэцкі «Галятасарай»
Ліндсі Гардынг (справа) цяпер гуляе за турэцкі «Галятасарай»

Упершыню ў сваёй гісторыі Беларусь натуралізавала амэрыканскую баскетбалістку. У Фэдэрацыі баскетболу краіны спадзяюцца, што Ліндсі Гардынг дапаможа Беларусі ўдала выступіць на чэмпіянаце Эўропы 2015 году сярод жанчын.

Сайт Эўрапейскай фэдэрацыі баскетболу паведамляе, што з дапамогай натуралізацыі амэрыканскай баскетбалісткі Беларусь хоча абараніць сваю рэпутацыю як адной зь вядучых краінаў жаночага баскетболу і таму выбірае шлях, які ўжо выкарыстоўвае большасьць яе канкурэнтаў.

Таксама мяркуецца, што Ліндсі Гардынг дапаможа Беларусі трапіць у фінальную стадыю Алімпійскіх гульняў 2016 году, пасьля таго, як беларуская жаночая каманда ня трапіла на лёнданскую Алімпіяду 2012 году.

Галоўны трэнэр нацыянальнай жаночай зборнай Анатоль Буяльскі сказаў, што гэты прагматычны крок дапаможа камандзе ў процістаяньні з такімі краінамі, як Грэцыя, Італія, Польшча і Турцыя ў групе B эўрапейскага першынства.

Перад пераездам у Беларусь Ліндсі Гардынг на працягу апошніх двух гадоў выступала за Los Angeles Sparks і турэцкі клюб «Галятасарай». Яна лічыцца адной з самых моцных абаронцаў жаночага баскетболу. Гэтую ролю яна выконвала ў такіх камандах жаночай NBA, як Minnesota Lynx, Washington Mystics, Atlanta Dream.

Паводле сайту olympictalk.nbcsports.com, Гардынг нарадзілася ў горадзе Мобайл, штат Алабама, але вырасла ў Х'юстане. У 2007 годзе яна выйграла тытул Гулец году ва ўнівэрсытэцкай лізе ў ЗША і дапамагла амэрыканскай камандзе прабіцца ў фінал Алімпійскіх гульняў 2012 году. Але разам з тым яна ніколі не выступала за нацыянальную зборную ЗША на чэмпіянатах сьвету і Алімпійскіх гульнях.

Гардынг ня будзе першай амэрыканскай баскетбалісткай, натуралізаванай у іншай краіне. У прыватнасьці, шасьціразовая пераможца тытулу WNBA All-Star Бэкі Гэман выступала за Расею на Алімпіядах 2008 і 2012 гадоў.

Каманда беларускіх жанчын фінішавала шостай на Алімпіядзе-2008 і заняла чацьвёртае месца на чэмпіянаце сьвету 2010 году, але не змагла кваліфікавацца на Алімпіяду-2012 і стала 10-й на чэмпіянаце сьвету 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG