Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнакамандуючы ВС Літвы: Для юнакоў гонар — служыць у Літоўскай арміі


Пра вяртаньне абавязковага прызыву ў войска — гутарка зь генэралам Жукасам і міністрам абароны Ёзасам Олекасам.

«9 месяцаў — гэта толькі адзін футбольны сэзон. Спадзяюся, што літоўскія юнакі ахвотна ахвяруюць сваім асабістым часам і выканаюць абавязак перад радзімай», — не сумняваецца ў патрыятычных пачуцьцях будучых прызыўнікоў галоўнакамандуючы Ўзброеных сілаў Літвы Ёнас Вітаўтас Жукас, паведамляе www.lrt.lt.

Пра вяртаньне абавязковага прызыву ў войска — гутарка зь генэралам Жукасам і міністрам абароны Ёзасам Олекасам на партале delfi.lt.

— Генэрал, празь сем гадоў зноў пачнецца абавязковы прызыў у войска. Думаеце, гэта будзе лепш?

— Сёньня ў нас няма іншага выйсьця, геапалітычная сытуацыя вакол Літвы даволі небясьпечная, і ў нас павінна быць укамплектаваная армія. У нас быў плян, прыняты ў жніўні мінулага году, у якім мы намецілі фармаваць войска на аснове прафэсіяналаў — штогод па 450 вайскоўцаў. Мэты мы маглі б дасягнуць да 2020 году. Але сытуацыя вакол Літвы складаная, і не становіцца спакайней, таму і было прынятае рашэньне камплектаваць войска хутчэй, падразьдзяленьні фармаваць на 90-100%, і пачаць рыхтаваць рэзэрвы.

— Якая цяпер колькасьць арміі, і якія магчымасьці?

— Дзесяць батальёнаў укамплектаваныя на 35-40%. Такія лічбы нас не задавальняюць, мы павінны як мага хутчэй палепшыць сытуацыю.

— 35% — гэта 8500 вайскоўцаў?

— Так, але мы кажам толькі пра батальёны сухапутных сіл, якія найбольш важныя ў выпадку канфлікту. Яны будуць вырашаць асноўныя задачы ў абароне краіны. Некаторыя батальёны ўкамплектаваныя на 50%, але ёсьць і такія, якія ўкамплектаваныя ўсяго на 18%. Такое становішча нас сапраўды не задавальняе.

— Які поўны камплект арміі?

— Адзін батальён — ад 700 да 800 вайскоўцаў. Усяго — каля 20.000.

— Гэта ўжо самавіта.

— Гледзячы з чым параўноўваць. Але для Літвы гэта сапраўды нямала.

— Прызыў — гэта больш танны спосаб павялічваць войска і рэзэрвы, чым фармаваньне прафэсійнай арміі?

Мы думаем, што ўжо празь пяць гадоў у нас будзе ўкамплектаваная армія і каля 16 000-17 000 рэзэрву.

— Гэты спосаб нашмат хутчэйшы і трохі таньнейшы. Утрыманьне прызыўніка ўдвая таньней, чым прафэсіянала. Але галоўнае, што падразьдзяленьні трэба фармаваць як мага хутчэй. Вядома, узьнікаюць дыскусіі, што нельга параўноўваць прызыўніка і прафэсіянала. Але пра гэта мы зараз ня думаем. Бо прызыўнік за 9 месяцаў пройдзе поўны курс вайсковай падрыхтоўкі і будзе ў рэзэрве, будзе даступны пяць гадоў, яму ўжо не спатрэбіцца курс аднаўленьня індывідуальных навыкаў.

Мы думаем, што ўжо празь пяць гадоў у нас будзе ўкамплектаваная армія і каля 16 000-17 000 рэзэрву. Штогод мы плянуем прызываць ад 3000 да 3500 прызыўнікоў — дакладная колькасьць будзе залежаць ад таго, як будзе фармавацца прафэсійнае войска. Некаторыя падразьдзяленьні будуць сфармаваныя толькі з прафэсіяналаў. Ранейшая практыка паказвае, што каля 80% прызыўнікоў хочуць застацца ў войску.

— Як будзе праходзіць прызыў? Ці будзе кампутарная праграма адбіраць юнакоў ад 19 да 26 гадоў?

— Так, будуць адбірацца тыя, хто можа служыць: здаровыя, без праблем у сям’і, не судзімыя. З гэтых людзей будзе сфармаваны пэўны кантынгент, і мы выбарачна прызавем столькі юнакоў, колькі нам трэба.

— Добраахвотнікаў будзеце прымаць?

— Вядома. Калі яны выкажуць жаданьне служыць і будуць адпавядаць патрабаваньням, мы будзем прымаць іх першымі.

— Вядома. Калі яны выкажуць жаданьне служыць і будуць адпавядаць патрабаваньням, мы будзем прымаць іх першымі.

— Гутарым па тэлефоне зь міністрам абароны. Спадар Олекас, яшчэ месяц таму ваша стаўленьне да прызыву было скептычным. Што прымусіла вас зьмяніць меркаваньне?

— Я і сёньня лічу, што прафэсійная армія магла б быць лепш падрыхтаваная, мець больш практыкі ў абароне краіны, але тую яму, што ўтварылася за чатыры гады, зьвязаную зь фінансаваньнем, камплектаваньнем, мадэрнізацыяй, ня так лёгка прыкрыць прафэсіяналамі. Мы павінны распачаць рашучыя крокі, і часова, пакуль укамплектуем прафэсійную армію, трэба запоўніць падразьдзяленьні прызыўнікамі.

— Актуальная справа — фінансаваньне. Пасьля гэтага рашэньня будуць мяняцца прыярытэты, бо чалавечыя рэсурсы становяцца даражэйшымі, і менш грошай застаецца на абсталяваньне?

— Мы спадзяемся справіцца сродкамі з унутраных рэзэрваў, прызначаных для прафэсіяналаў. Калі ня хопіць, пабачым.

— Ужо сёлета вы плянуеце прызваць 3000-3500 юнакоў?

— Так, хутчэй за ўсё, гэта будзе ў жніўні-верасьні. І перад Новым годам плянуем яшчэ адзін прызыў.

— Спадар Жукас, аднаўленьне прызыву ў войска, хутчэй за ўсё, ня вельмі папулярнае рашэньне ў грамадзтве?

— Увядзеньне абавязкаў ніколі не бывае папулярным, але я вельмі добра памятаю 1990-1991 гады, калі пачаўся першы прызыў у Літоўскую армію. Энтузіязм быў вялікі. Тады Літве пагражала небясьпека, тут была чужая армія. Падобная сытуацыя і цяпер. Спадзяюся, што для большасьці юнакоў будзе гонар служыць у Літоўскай арміі, яны ахвяруюць сваім асабістым часам і выканаюць абавязак перад радзімай. 9 месяцаў — нядоўгі пэрыяд, столькі доўжыцца адзін футбольны сэзон, і высакародна аддаць гэтыя месяцы службе сваёй краіне.

— Партал Delfi.lt публікуе апытаньні жыхароў. Вынікі пазытыўныя: на пытаньне, ці пайшлі б яны абараняць радзіму ў выпадку агрэсіі, 57% рэспандэнтаў адказалі станоўча. Гэта другі вынік з 1990 году. Вас гэта радуе?

— Так, таму што грамадзтва і моладзь адэкватна ацэньваюць сытуацыю, у якой апынулася наша краіна і рэгіён. Людзі адчуваюць пэўную трывогу, небясьпеку, і думаюць, як гэта ліквідаваць. Такія лічбы дазваляюць спадзявацца, што і добраахвотнікаў будзе нямала. Патрыятычны ўздым сапраўды адчуваецца. Людзі хочуць мець дачыненьні з арміяй, удзельнічаць у вучэньнях. Гэта паказвае, што яны здольныя згуртавацца, калі пагражае небясьпека.

XS
SM
MD
LG