Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упасьці на «Дзясяты паверх»


Кніга Аляксандра Лукашука, Дзясяты Паверх

Кніга Аляксандра Лукашука, Дзясяты Паверх

Сёньня а 19-й зрабіць гэта зможа кожны, хто ў Менску прыйдзе ў кнігарню «логвінаЎ» на прэзэнтацыю новай кнігі Аляксандра Лукашука.

Аўтар «Дзясятага паверху», а па сумяшчальніцтве дырэктар беларускай службы Радыё Свабода, прадставіў нам сваю кнігу наступным чынам:

Аляксандар Лукашук

Аляксандар Лукашук

«Большую частку гісторыі чалавецтва кнігі ўспрымаліся як сёньня ўспрымаецца зброя масавага зьнішчэньня. Яшчэ ў 19 стагодзьдзі рабам адсякалі фалангу пальца калі засьпявалі з кнігай. Нават Дзеву Марыю першы раз асьмеліліся намаляваць з кнігай толькі праз 1300 гадоў пасьля яе нараджэньня.

З таго часу норавы значна палепшыліся, але не паўсюль. Закрываць незалежныя выдавецтвы, высяляць кнігарні ў 21 ст. ёсьць актам барбарства. Барбарства застаецца ў гісторыі чорнай дзіркай без уласнага зьместу. Зьмест – справа культуры. Падтрымка Галіяфаў і кнігарні Ў сёньня зьяўляецца актам салідарнасьці культуры і праявай культуры салідарнасьці».

Прэзэнтацыя адбудзецца 25 лютага ў кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасьці 37а) а 19-й гадзіне, уваход вольны.

Рэпартаж – пасьля прэзэнтацыі – на нашым сайце.

XS
SM
MD
LG