Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта заявіў сёньня, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён патлумачыў гэта зьніжэньне складанымі фінансавымі і эканамічнымі ўмовамі. Прэм’ер сказаў, што скарачэньне ня будзе закранаць толькі дзьве катэгорыі насельніцтва — шматдзетныя сем’і і сем’і вайскоўцаў.

На пытаньне аднаго з дэпутатаў, ці не атрымаецца так, што ў 2015 годзе могуць быць затрымкі з выплатай заробкаў бюджэтнікам, найперш у пэдагагічнай і мэдычнай сфэры, прэм’ер Кабякоў сказаў: «Не, такога ня будзе ні ў якім выпадку. Мы гэтага не дапусьцім».

Кіраўнік ураду сказаў, што сёлета Беларусі давядзецца выплаціць значныя сумы за ўзятыя раней пазыкі, але, паводле Кабякова, «мы да гэтага рыхтаваліся і мы спадзяемся на тое, што мы атрымаем усё ж пэўную суму з Расеі за вялікі нафтавы манэўр, хоць і не такую, на якую мы першапачаткова разьлічвалі». Таксама ўрад, для таго, каб разьлічыцца са зьнешнімі пазыкамі, будзе выпускаць спэцыяльныя аблігацыі і будзе браць новыя пазыкі.

XS
SM
MD
LG