Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі разьлічвае на нафту за 50 даляраў


Андрэй Кабякоў

Андрэй Кабякоў

Ён сказаў, што ўрад будзе зыходзіць з таго, што адзін барэль нафты цягам 2015 году будзе ў сярэднім каштаваць 50 даляраў, а адзін даляр будзе каштаваць 62 расейскія рублі. Гэтыя лічбы і бяруцца як разьліковыя пры складаньні праграмы.

Бюджэт на 2015 год прымаўся з зусім іншымі парамэтрамі: адпаведна 83 даляры за адзін барэль нафты і 43 расейскія рублі за даляр.

Прэм’ер-міністар сказаў, што перад урадам стаяць тры галоўныя задачы. Першая — нарасьціць экспарт, для гэтага трэба шукаць новыя краіны зь іх рынкамі. Другая — рэфінансаваць даўгі. Кабякоў заявіў, што дасягнутая дамова з расейскім урадам пра спыненьне гандлёвых войнаў. І трэцяя задача — скарачаць унутраныя выдаткі.

Андрэй Кабякоў сказаў, што калі цэны на нафту будуць вышэйшыя за 50 даляраў, то і ўнутраныя выдаткі давядзецца скарачаць у меншай ступені. Прэм’ер-міністар таксама адзначыў, што прынятае рашэньне больш не даваць крэдытаў тым прадпрыемствам, якія працуюць выключна на склад. А трэба, як сказаў прэм’ер, працаваць на прыбытак, нарошчваць экспарт і яго дывэрсыфікаваць.

Яшчэ дзьве мэты, якія ставіць кіраўнік ураду, — працаваць без забітых складаў і зьніжаць інфляцыю.

Пасьля выступу прэм’ер-міністра дэпутаты пачалі задаваць яму пытаньні.

XS
SM
MD
LG