Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джон Керы: Расея хлусіць пра Ўкраіну


Джон Керы

Джон Керы

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы абвінаваціў Расею ў хлусьні адносна датычнасьці да канфлікту ва Ўкраіне

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы адказваў на пытаньне амэрыканскага сэнатара ад штату Паўднёвая Караліна (ад партыі Рэспубліканцаў) Ліндсі Грэм, ці згодны ён, што Расея «хлусіць», калі кажа, што ва Ўкраіне няма расейскіх войскаў і ўзбраеньняў. Керы адказаў — «Так».

Выступаючы на пасяджэньні падкамісіі Сэнату ў Вашынгтоне, Керы сказаў, што Расея вядзе самую маштабную прапагандысцкую кампанію з часоў «халоднай вайны». Амэрыканскі дзяржсакратар дадаў, што расейцы працягваюць «скажэньні, хлусьню, як гэта не называй, пра сваю дзейнасьць там [ва Украіне], проста мне ў твар, проста ў твар іншым, у шмат якіх розных выпадках».

Масква адмаўляе абвінавачваньні ў падтрымцы сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны ў канфлікце, у выніку якога забітыя ня менш як 5600 чалавек.

XS
SM
MD
LG