Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры «нармандзкай чацьвёркі» дамовіліся ўзмацніць місію АБСЭ на Данбасе


Паседжаньне «нармандзкай чацьвёркі» ў Парыжы

Паседжаньне «нармандзкай чацьвёркі» ў Парыжы

У Парыжы завяршылася сустрэча міністраў замежных спраў краін «нармандзкай чацьвёркі» па Ўкраіне. У ёй узялі ўдзел кіраўнікі дыпляматычных ведамстваў Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі.

Кіраўнік МЗС Францыі Ляран Фабіюс заявіў, што ўсе чатыры ўдзельнікі сустрэчы пацьвердзілі неабходнасьць узмацненьня місіі АБСЭ як у фінансавых, так і ў тэхнічных адносінах:

«Мы таксама заклікаем трохбаковую кантактную групу стварыць без прамаруджаньня рабочыя групы для таго, каб дамагчыся прагрэсу па цэлым шэрагу пытаньняў, уключна з палітычным працэсам, як гэта прадугледжана ў пакеце захадаў (для рэалізацыі менскіх пагадненьняў — рэд.) з удзелам прадстаўнікоў усіх бакоў, якія падпісалі пагадненьне ў Менску. Мы падкрэсьліваем важнасьць бесьперашкоднага доступу для гуманітарнай дапамогі ва ўсе раёны».

Міністар замежных спраў Украіны Павал Клімкін паведаміў, што бакам не ўдалося дамагчыся адзінства ў асуджэньні парушэньняў рэжыму спыненьня агню і, перш за ўсё, падзей у Дэбальцава. Кіраўнік нямецкай дыпляматыі Франк-Вальтэр Штайнмаер паведаміў, што адвод цяжкага ўзбраеньня ва Ўкраіне павінен адбыцца найбліжэйшымі днямі.

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў назваў сустрэчу карыснай і пакінуў яе крыху раней, патлумачыўшы гэта тым, што яму трэба прысутнічаць у Маскве на сустрэчы з кіраўніком міжнароднага Чырвонага Крыжа.

XS
SM
MD
LG