Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ідэнтыфікаваныя ўсе байцы «Беркуту», якія бралі ўдзел у расстрэле Майдану


Як паведамляе сайт Генэральнай пракуратуры Ўкраіны, у выніку комплексу сьледчых і вышуковых дзеяньняў ідэнтыфікаваныя ўсе байцы палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня «Беркут», якія бралі ўдзел у расстрэле пратэстоўцаў 20 лютага 2014 г. на вуліцы Інстытуцкай у г. Кіеве. Тады ад куль спэцназаўцаў загінулі 39 удзельнікаў мірных пратэстаў, і ня менш за 8 чалавек былі параненыя.

Акрамя раней затрыманых двух байцоў і камандзіра гэтага падразьдзяленьня, падазраванымі зьяўляюцца яшчэ 20 байцоў так званай «чорнай роты», яны праходзяць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу Ўкраіны. Двое падазраваных ужо затрыманыя, астатнія абвешчаныя ў вышук, і судом вынесена пастанова аб іх затрыманьні і дастаўцы ў суд для абраньня меры стрыманьня.

Па выніках больш чым дваццаці ператрусаў, праведзеных у горадзе Кіеве і шасьці абласьцях, а таксама іншых сьледчых і працэсуальных дзеяньняў, атрыманыя дадатковыя дадзеныя датычнасьці названых асоб да інкрымінаваных злачынстваў.

XS
SM
MD
LG