Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка дамовіўся з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі пра пастаўкі зброі ва Ўкраіну


Пятро Парашэнка ў Абу Дабі

Пятро Парашэнка ў Абу Дабі

Пра гэта паведаміў народны дэпутат Украіны, дарадца міністра ўнутраных справаў Антон Герашчанка на сваёй старонцы ў Facebook.

Украіна і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты дамовіліся аб супрацы ў сфэры паставак узбраеньняў і ваеннай тэхнікі.

Па словах Герашчанкі, прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў сустрэчу з спадчынным прынцам эмірату Абу Дабі, намесьнікам вярхоўнага галоўнакамандуючага Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, генэрал-палкоўнікам Мухамадам бэн Заідам ан-Нахаянам.

«Падчас сустрэчы дасягнута дамоўленасьць аб супрацы з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі ў сфэры паставак Украіне пэўных відаў узбраеньня і вайсковай тэхнікі», — адзначыў Герашчанка.

Разам з тым ён паведаміў, што віды і аб’ёмы паставак пакуль разгалашэньню не падлягаюць.

«Аднак варта адзначыць той факт, што арабы, у адрозьненьне ад эўрапейцаў і амэрыканцаў, не баяцца пагроз Пуціна аб разьвязваньні трэцяй сусьветнай вайны ў выпадку пастаўкі Ўкраіне ўзбраеньняў і ваеннай тэхнікі», — падкрэсьліў Герашчанка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG