Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#мне патрэбна


Артур фон Рамбэрг, "Прызнаньне ў каханьні".

Артур фон Рамбэрг, "Прызнаньне ў каханьні".

Каманда маладых стварыла партал для прызнаньня ў любові да беларускай мовы — http://mnepatrebna.by. Вы распавядаеце ў сацсетках, чаму мова патрэбная, з хэштэгам #мнепатрэбна.

Ці патрэбная Вам беларуская мова? Як што? Як форма зносін? Каб прыцягнуць да сябе дадатковы позірк у тралейбусе? Каб, прамаўляючы пяшчотнае «калі ласка», адчуваць цеплыню ўнутры?

Для мяне гэта як сувязь з сваёй зямлёй, роднымі, сябрамі. Як повязь з новымі плянамі і марамі, як погляд у будучыню, у якой ёсьць сэнс. Мова — гэта пацалунак ад Бога і аплявуха ад сваіх, што час ад часу папросяць «гаварыць нармальна». Мова — рашэньне любіць Бога і Бацькаўшчыну. Гэта #мне патрэбна.

Наста Дашкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

XS
SM
MD
LG