Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Moody’s перагледзіць рэйтынг Беларусі з разьлікам на зьніжэньне расейскай падтрымкі


Як гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы, гэта зьвязана з паслабленьнем нацыянальнай валюты і павышэньнем рызыкі зьніжэньня тэмпаў эканамічнага росту, перадае РБК.

«Беларусь страціла больш за 30% сваіх валютных рэзэрваў, паколькі яе валюта апынулася пад ціскам у сьнежні 2014 году», — растлумачылі ў Moody’s.

На думку экспэртаў агенцтва, беларускі ўрад аказаўся «ў становішчы моцнай залежнасьці ад зьнешніх крыніц падтрымкі». Адным з ключавых фактараў, якія выклікалі перагляд, «стала патэнцыйная магчымасьць вываду расейскай фінансавай падтрымкі з-за пагаршэньня эканамічных умоў у Расеі». «Эканамічны рост у Беларусі ў 2015 і 2016 годзе можа замарудзіцца або стаць адмоўным з-за падзеньня попыту ў Расеі і зьніжэньня прамых інвэстыцый», — растлумачылі ў агенцтве.

Moody ’s таксама мяркуе, што ва ўмовах крызісу Расея будзе «ў меншай ступені даваць Беларусі энэргетычныя субсыдыі і надзвычайнае фінансаваньне».

XS
SM
MD
LG