Лінкі ўнівэрсальнага доступу

230 студэнтаў «Мова Нанова» зладзілі флэш-моб у падтрымку гурта Naka


«Гэта быў флэш-моб, — кажа выкладчыца курсаў „Мова Нанова“ Алеся Літвіноўская. — Ёсьць позва ў суд з боку кампазытара Алега Моўчана супраць вакалісткі гурта Naka Насты Шпакоўскай. Справа якраз і тычыцца выкананьня „Малітвы“ на словы Янкі Купалы і музыку Алега Моўчана».

Пераробленую вэрсію кампазыцыі на музыку Алега Моўчана гурт Naka выканаў толькі аднойчы — 12 верасьня 2014 году падчас канцэрту «Re:Песьняры» ў клюбе «Re:Public».

Алег Моўчан празь Вярхоўны суд патрабуе ад гурта кампэнсацыі ў памеры 18 мільёнаў рублёў.

«Гэтая акцыя — наш адказ, у якім мы гаворым, што клясыка належыць нам усім. Мы не маглі засьпяваць „Малітву“, бо тады б нас таксама, мусіць, зьвінавацілі б у парушэньні аўтарскага права. Таму мы проста прачыталі малітву ўсе разам», — распавяла Алеся Літвіноўская.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG