Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 лютага: выстава да 80-гадзьдзя ад дня нараджэньня Рыгора Барадуліна


Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін

Падзеі і даты новага дня.

Афіша:

Адмысловы дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па Беларусі Андрэа Рыгоні наведае Менск.

Таксама ў беларускую сталіцу сёньня прыбывае намесьніца генэральнага сакратара Эўрапейскай зьнешнепалітычнай службы Гельга Шмід.

У офісе Эўразійскага банка разьвіцьця (вул. Мясьнікова, 70) адбудзецца брыфінг новага старшыні праўленьня банку Дзьмітрыя Панкіна. Пачатак у 10 гадзінаў.

Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры (вул Багдановіча, 7а) запрашае на адкрыцьцё выставы «Рыгор Барадулін. Прыходзім, каб знайсьці сябе ў жыцьці ...», прысьвечанай 80-годзьдзю з дня нараджэньня народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Пачатак у 17 гадзінаў.

У офісе Партыі БНФ адбудзецца ўшанаваньне новых «Ды-джэяў Адраджэньня». У праграме — прэзэнтацыя пераможцаў ды-джэйскіх курсаў, канцэрт гурту Laudans і барда Зьмітра Захарэвіча. Пачатак у 18 гадзінаў.

Парыж, перамовы па сытуацыі ва Ўкраіне на ўзроўні міністраў замежных справаў у «нармандзкім» фармаце — Нямеччына, Расея, Ўкраіна і Францыя.

Дзень у гісторыі:

1582 — Папа Рыгор ХІІІ выдаў булу аб пераходзе зь юліянскага календара на новы каляндар, які пазьней атрымаў назву грыгарыянскага. Паводле булы, новы каляндар уступіў у дзеяньне 4 кастрычніка 1582, пасьля чаго наступіў адразу дзень 15 кастрычніка 1582 (папа «падагнаў» юліянскі каляндар на 10 дзён уперад). Сёньняшняя розьніца паміж юліянскім календаром, якім карыстаюцца ў большасьці праваслаўных цэркваў на сьвеце, і грыгарыянскім календаром раўняецца 13 дням.

1918 — Эстонія абвясьціла незалежнасьць

1942 — Пачалося вяшчаньне радыёстанцыі «Голас Амэрыкі»

1991 — вайна ў Затоцы, сілы міжнароднай кааліцыі пачалі наземны наступ у Кувэйце і ў Іраку.

У гэты дзень нарадзіліся:

1786 — Вільгельм Грым, нямецкі казачнік, малодшы брат Якаба Грыма.

1807 — Генры Лонгфэла, амэрыканскі паэт і перакладчык.

1935 — Рыгор Барадулін, народны паэт Беларусі.

1955 — Стывэн Джобс, заснавальнік кампаніі «Apple Computer».

Цытата:

Штодня вядзі з самім сабою бой,
Каб клопаты цябе не пахавалі,
Жыві надзеяй,
Мараю слабой,
Што свет трымаецца
Адным табой —
З ракі ўсёзабыцця — намерам хвалі.

Рыгор Барадулін

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG