Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Онлайн-набор у «інфармацыйныя войскі Ўкраіны»


Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Украіны стварыла сайт «Інфармацыйныя войскі Украіны» для збору заявак ад тых, хто жадае дапамагчы краіне атрымаць перамогу ў інфармацыйнай вайне.

На сайце гаворыцца: «Далучыся да Інфармацыйных войскаў Украіны і атрымлівай штодзённыя задачы на сваю электронную скрыню! Як вы ведаеце, вайну Расеі супраць Украіны называюць гібрыднай. Усё таму, што вайна сапраўдная, а інфармацыя пра яе хлусьлівая. Супраць нас адкрыта шмат франтоў, і адзін з асабліва важных — інфармацыйны.
За год нам удалося стварыць магутную баявую армію, якая мужна абараняе нас на тэрыторыі Данбаса. А зараз прыйшоў час даць адпор расейскім акупантам і на інфармацыйным фронце.
Кожны ўкраінец з доступам да Інтэрнэту можа ўнесьці свой унёсак у інфармацыйную барацьбу».

Пэўны час таму ў Расеі і ў Беларусі былі створаныя войскі інфармацыйных апэрацый. Але гэта афіцыйныя структуры ўзброеных сілаў РБ і РФ, іх функцыя — вядзеньне «кібэрнэтычнага і інфармацыйнага проціборства з праціўнікам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG