Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цырымонія «Оскар» у фотаздымках


9 намінацыяў атрымаў фільм «Гатэль “Гранд Будапэшт”», 8 намінацыяў – «Гульня ў імітацыю», па 6 – «Спайпэр» і «Малалецтва».

«Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю ўзяў Эдзі Рэдмэйн, які зьняўся ў ролі фізыка Стыва Хокінга ў фільме «Тэорыя ўсяго».

За найлепшую жаночую ролю адзначаная Джуліяна Мур, якая сыграла Эліс Хоўлянд у фільме «Ўсё яшчэ Эліс».

«Я хачу скарыстацца гэтай магчымасьцю і прысьвяціць гэтую ўзнагароду маім сябрам мэксыканцам, якія жывуць у Мэхіка, - адзначыў на цырымоніі рэжысэр фільму «Birdman» Алехяндра Гансалес Іньярыту. - Я малюся за тое, каб у нас быў урад, якога мы заслугоўваем. Я малюся за тое, каб мэксыканцы, якія жывуць тут, у Амэрыцы, карысталася павагай з боку тых, хто прыехаў раней, і будавалі гэтую неверагодную нацыю імігрантаў».

Прэмію «Оскар» у намінацыі «найлепшы фільм на замежнай мове» заваяваў фільм «Іда» польскага рэжысэра Паўла Паўлікоўскага. Галоўную ролю ў карціне выканала Агата Тшэбухоўска. У гэтай жа намінацыі быў прадстаўлены расейскі фільм «Левіяфан» Андрэя Зьвягінцава. У апошнія месяцы гэтая карціна выклікала ў Расеі вострую грамадзкую дыскусію.

Падчас ўручэньня прэміі Павал Паўлікоўскі не хаваў эмоцыяў:

«О, Божа, як я сюды трапіў. Я зрабіў фільм пра, як вы бачылі, чорнае і белае, пра неабходнасьць цішыні, уцёкаў ад сьвету, а тут мы на гэтым эпіцэнтры шуму і ўвагі ўсяго сьвету. Фантастыка. Ведаеце, жыцьцё поўнае сюрпрызаў».

XS
SM
MD
LG