Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адна ахвяра тэракту ў Харкаве. СБУ: Сьлед вядзе да «Харкаўскіх партызанаў»


У Харкаве ў шпіталі памёр 15-гадовы хлопец, які пацярпеў ад выбуху 22 лютага. Пра гэта паведамляе сайт гарсавету са спасылкай на намесьніка мэра Сьвятлану Гарбунову-Рубан.

Пасьля выбуху хлопец быў у коме, у яго была адкрытая чэрапна-мазгавая траўма. Стан ягоны ацэньвалі як вельмі цяжкі.

Усяго ў выніку выбуху ў Харкаве падчас Марша годнасьці загінулі 3 чалавекі, яшчэ 10 пацярпелых. Праваахоўнікі кваліфікавалі напад як тэракт.

Цяпер у Харкаве ўведзены высокі ўзровень тэрарыстычнай пагрозы і пачата правядзеньне антытэрарыстычнай апэрацыі, паведаміў сакратар СНБА Аляксандр Турчынаў.

Кіраўніцтва СБУ паведамляе, што ўжо пасьпелі затрымаць чатырох чалавек, магчыма, датычных да тэрарыстычнага акту. Паводле дарадцы кіраўніка СБУ Маркіяна Лубкіўскага, сьлед злачынства вядзе да расейскага Белгараду, дзе базуецца штаб тэрарыстычнай арганізацыі «Харкаўскія партызаны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG