Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Mediakritika распавядзе гісторыю беларускага самвыдату


Сайт Mediakritika.by

Сайт Mediakritika.by

Сайт Mediakritika.by, створаны камандай беларускіх мэдыяэкспэртаў, з сакавіка распачынае новы праект — «Гісторыя беларускага самвыдату».

Mediakritika.by кожны тыдзень будзе сканаваць ды публікаваць на сайце адно з унікальных самвыдатаўскіх выданьняў пэрыяду 1987–1992 гадоў. Апроч сканаў, будзе расповед пра выданьне, а па магчымасьці — гутаркі з тымі людзьмі, якія яго рабілі.

Аўтары праекту адзначаюць, што ў 1987–1992 гады — у часы Перабудовы, нацыянальнага Адраджэньня ды аднаўленьня беларускай незалежнасьці — стваралася мноства разнастайных незалежных выданьняў, «газэт ды часопісаў — якія рабіліся на чыстым энтузіязьме, цалкам або напалову падпольна, насуперак дзяржаве, КПСС ды КДБ». У той час у Беларусі практычна ўвесь самвыдат быў нацыянальна-арыентаваны і прыблізна на 90% рабіўся на беларускай мове.

Асобнікі гэтых выданьняў захаваліся ў асабістых архівах — адзін з такіх архіваў сабраў аўтар Mediakritika.by Дзяніс Лаўнікевіч.

Па заканчэньні праекту ўвесь самвыдатаўскі архіў аўтар плянуе перадаць Таварыству беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

XS
SM
MD
LG