Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёра пацярпелых ад выбуху ў Харкаве ў цяжкім стане


Чацьвёра з пацярпелых у выніку выбуху ў Харкаве 22 лютага застаюцца ў цяжкім стане. Пра гэта паведаміла намесьніца гарадзкога галавы Харкава Сьвятлана Гарбунова-Рубан.

«Двое зь іх, па-ранейшаму, застаюцца ў вельмі цяжкім стане, у тым ліку і 15-гадовы падлетак, які з учорашняга дня знаходзіцца ў коме», — адзначыла яна. Акрамя таго, сярод пацярпелых у цяжкім стане — і 18-гадовы ўдзельнік акцыі, у якога — раненьні брушной поласьці.

Святлана Гарбунова-Рубан паведаміла, што з 11 параненых 5 — непаўналетнія, і гарадзкая рада зьвярнулася ў міліцыю з просьбай расьсьледаваць абставіны знаходжаньня падлеткаў на масавым мерапрыемстве 22 лютага.

«Што тычыцца астатніх пацярпелых, то ў рэанімацыі гарадзкой клінічнай бальніцы № 17 застаюцца два пацыенты, яшчэ трое знаходзяцца ў звычайных палатах. Усе яны ў стабільным стане. Іншыя пацярпелыя праходзяць лячэньне ў гарадзкой бальніцы № 25 і абласной дзіцячай бальніцы», — адзначыла Гарбунова-Рубан.

У выніку выбуху падчас Марша годнасьці ў Харкаве 22 лютага загінулі 2 чалавекі. Праваахоўнікі расьсьледуюць справу па артыкуле пра тэракт. 23 лютага ў Харкаве абвешчаны днём жалобы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG