Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Birdman» – найлепшы фільм году


Алехандра Іньярыту

Алехандра Іньярыту

Амэрыканская камэдыйная драма «Birdman» (Бэрдмэн) мэксыканскага рэжысэра Алехандра Гансалеса Іньярыту з Майклам Кітанам у галоўнай ролі прызнаная найлепшым фільмам году падчас 87-ай цырымоніі «Оскар».

Фільм атрымаў 9 намінацыяў на ўзнагароду і перамог у катэгорыях «Найлепшы фільм», «Найлепшая рэжысэрская работа» і «Найлепшы арыгінальны сцэнар».

Таксама 9 намінацыяў атрымаў фільм «Гатэль “Гранд Будапэшт”», 8 намінацыяў – «Гульня ў імітацыю», па 6 – «Спайпэр» і «Малалецтва».

«Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю ўзяў Эдзі Рэдмэйн, які зьняўся ў ролі фізыка Стыва Хокінга ў фільме «Тэорыя ўсяго».

За найлепшую жаночую ролю адзначаная Джуліяна Мур, якая сыграла Эліс Хоўлянд у фільме «Ўсё яшчэ Эліс».

XS
SM
MD
LG