Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці выконваюцца менскія пагадненьні? Экспэрт: Усё ідзе да вялікай вайны

абноўлена

Інтэнсіўнасьць баёў у зоне АТА зьнізілася, але праціўнік па-ранейшаму ажыцьцяўляе узброеныя правакацыі.

«За мінулыя суткі інтэнсіўнасць баявых дзеяньняў у зоне АТА зьнізілася. Так, за пэрыяд з 22.00 21 лютага да 7.00 22 лютага не зафіксаваны ні адзін варожы абстрэл», — паведаміў сьпікер АТА Андрэй Лысенка на брыфінгу ў нядзелю ў Кіеве.

У той жа час, паводле яго словаў, баевікі працягваюць узброеныя правакацыі, у тым ліку з выкарыстаньнем цяжкай тэхнікі.

Андрэй Лысенка удакладніў, што ўсяго за суботу баевікі ажыцьцявілі 44 агнявых ўдары па апорных пунктах украінскіх сілавікоў. На Данецкім кірунку ўкраінскія пазыцыі паблізу паселішчаў Пескі, Вопытнае, Вадзяное былі абстраляныя з выкарыстаньнем рэактыўных сыстэм залпавага агню, артылерыі, мінамётаў.

На Марыюпальскія кірунку баевікі з танка, мінамётаў і стралковай зброі 4 разы абстралялі ўкраінскія пазыцыі і ажыцьцявілі спробу нападу, якая была адбітая.

За мінулыя суткі, ў зоне АТА загінуў адзін вайсковец, яшчэ трое параненыя.

Раман Якаўлеўскі
Раман Якаўлеўскі

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі выказаў меркаваньне, чаму не выконваюцца менскія пагадненьні:

«На мой погляд, у Менску дакумэнт падпісалі людзі ня той ступені адказнасьці, якія могуць забясьпечыць яго выкананьне. Так званыя лідэры самаабвешчаных ЛНР і ДНР. Яны ў гэтым дакумэнце зафіксаныя без пасадаў, проста прозьвішчы і імёны. Леанід Кучма — экс-прэзыдэнт. Што ён можа вырашыць? Міхаіл Зурабаў — амбасадар Расеі ва Ўкраіне. Што ён вырашае? Нічога.

Зьвяртаю ўвагу, што тыя, хто былі ў Менску «у гасьцях» у Лукашэнкі — Мэркель, Алянд, Пуцін — яны не падпісалі ніякіх дакумэнтаў, яны толькі «ўхвалілі». І мяркуючы па далейшым разьвіцьці падзяў і вайсковай паразе ў Дэбальцаве, павышаецца верагоднасьць пашырэньня вайны яшчэ ў большых маштабах, чым зараз. А вайна ва Ўкраіне працягваецца. Калі пачалі казаць пра зьяўленьне там беларускіх так званых міратворцаў, я да гэтага вельмі скептычна стаўлюся. Проста калі казаць пра ўласна міратворцаў, у іх павінна быць нэўтральнасьць. А што б хто не казаў, Беларусь ня можа быць нэўтральнай, бо яна знаходзіцца ў шчыльным ваенна-палітычным саюзе з Расеяй, якую Кіеў лічыць агрэсарам.

А па-другое, рознае бачаньне гэтага „заспакаеньня“. Украіна лічыць, што гэтыя міратворцы павінны быць разьмешчаныя на расейска-ўкраінскай мяжы, а Масква — а менавіта Пуцін дырыжуе ўсім гэтым спэктаклем — лічыць, што на лініі разьмежаваньня, то бок практычна адсякаецца Данецкая і Луганская вобласьці ўкраінскай дзяржавы. У выніку, адказваючы на пытаньне, ці будзе вялікая вайна, магу так сказаць: рух да гэтага працягваецца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG