Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве праходзіць «Марш Годнасьці» ЖЫВОЕ ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Кіеве праходзіць «Марш Годнасьці» у памяць пра актывістаў, якія загінулі ў пратэстных акцыях год таму. У маршы, акрамя прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, прымаюць удзел прадстаўнікі 10 краін, у тым ліку лідэры Германіі, Польшчы, Латвіі, Малдовы, а таксама прэзыдэнт Эўрапейскай Рады.

Шэсьце праходзіць па вуліцах Інстытуцкай, Шаўкавічнай, Грушэўскага, Эўрапейскай плошчы і мае завершыцца малітвай на Майдане Незалежнасьці.

Роўна год таму, 22 лютага 2014 года, Вярхоўная Рада Ўкраіны адхіліла ад улады былога прэзыдэнта Віктара Януковіча і прызначыла пазачарговыя выбары прэзыдэнта на 25 траўня. У той жа дзень з-пад варты была вызваленая былая прэм’ерка Ўкраіны, лідэрка партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка.

У лістападзе 2013 пасьля рашэньня ўраду Ўкраіны, які тады ўзначальваў Мікалай Азараў, прыпыніць падрыхтоўку да падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам, у Кіеве пачаліся акцыі пратэсту.

Ахвярамі супрацьстаяньня прыхільнікаў «Эўрамайдану» з падкантрольнымі тагачасным уладам спэцслужбамі сталі больш за сто чалавек. Большасьць загінулі 20 лютага ад куль снайпэраў міліцэйскага спэцназу на вуліцы Інстытуцкай. Загінулых актывістаў ва Ўкраіне называюць «Нябеснай сотняй». У пятніцу ў многіх гарадах Украіны адбыліся акцыі памяці аб загінулых на Майдане.

XS
SM
MD
LG