Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяменчанка ў адстаўку не падаваў, фэйсбук-старонка ўзламаная

абноўлена

Сямён Сяменчанка
Сямён Сяменчанка

Раней паведамлялася, што народны дэпутат Украіны ад «Аб’яднаньне Самапомач» Сямён Сяменчанка падаў рапарт аб звальненьні з пасады камандзіра батальёну «Данбас».

Паводле паведамленьня ў Facebook, разьмешчанага на старонцы «Данбасу», гэта адбылося 19 лютага.

Як стала вядома пазьней, старонка ў фэйсбуку батальёну ўзламаная. І Сяменчанка абверг інфармацыю аб сваёй адстаўцы​

Пра гэта "Тэлеканалу 24" распавяла яго прэс-сакратар. Пазьней інфармацыю пацьвердзіў і сам камбат на сваёй старонцы ў Facebook.

«Мне да гэтага няма чаго дадаць. І нягледзячы на ўсе спробы разьяднаць і сутыкнуць адзін з адным Добраахвотніцкі рух, адцягнуць увагу грамадзтва ад сытуацыі на фронце, зьнішчыць давер людзей да добраахвотнікаў — усё салдаты і афіцэры Данбасу — адна сям’я», — напісаў ён.

Паводле паведамленьня, старонка батальёну «Данбас» у Facebook зламаная, лагін і пароль страчаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG