Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне зь Лідзіяй Арабей сёньня ў 13:00 на Паўночных могілках


Лідзія Арабей
Лідзія Арабей

Сёньня на Паўночных могілках адбудзецца разьвітаньне зь пісьменьніцай Лідзіяй Арабей

22 лютага на Паўночных могілках Менску (пасёлак Навінкі) адбудзецца разьвітаньне зь беларускай пісьменьніцай Лідзіяй Арабей, якая памерла ў мінулую пятніцу на 90-м годзе жыцьця.

Цырымонія разьвітаньня пачнецца ў 13.00 у памяшканьні крэматорыя, паведамляе прэс-служба Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, у які ўваходзіла памерлая.​

Лідзія Арабей нарадзілся 27 чэрвеня 1925 году у вёсцы Нізок Узьдзенскага раёна Менскай вобласьці. Працавала ў часопісах «Вожык», «Полымя». Была старшым рэдактарам выдавецтва «Беларусь» (1955-1967). Кандыдат філялягічных навук. Аўтар зборнікаў аповесьцяў і апавяданьняў «Мера часу» (1962), «Экзамен» (1963), «Ларыса» (1964), «Ваўчкі» (1972), «Сярод ночы» (1968), «На другой зіме вайны» (1968), «Мне трэба ехаць» (1974), «Паласа дажджу» (1984), «Пошукі кахання» (1987), дакумэнтальных аповесьцяў пра Цётку «На струнах буры» (1967) і «Стану песняй» (1977), раманаў «Іскры ў папялішчы» (1970) і «Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы» (1980), кнігі сатыры і гумару «Кватэра № З» (1961). Выдала зборнікі апавяданьняў для дзяцей «Калібры» (1960), «Ісьці ў разведку» (1989) і аповесьць «Сіні бор» (1972).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG