Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон зафіксаваў расейскую паветраную актыўнасьць над Украінай


Расейскі вайсковы самалёт
Расейскі вайсковы самалёт

Спэцыялісты Пэнтагону заўважылі ўсплёск расейскай паветранай актыўнасьці на ўкраінскай тэрыторыі. Пра гэта гаворыцца на сайце ведамства.

«Мы назіраем працяг расейскага ўмяшальніцтва на тэрыторыю Ўкраіны і мы зафіксавалі ўсплёск расейскай паветранай актыўнасьці ўздоўж усяго рэгіёну» — гэта заява прадстаўніка Міністэрства абароны ЗША Стыва Уорэна прыводзіцца ў паведамленьні.

Паводле Ўорэна, спэцыялісты Пэнтагону маюць інфармацыю, што, нягледзячы на падпісаньне менскіх дамоўленасьцяў, пастаўкі расейскага абсталяваньня ва Ўкраіну не запавольваюцца. Ён таксама дадае, што расейскія дзеяньні накіраваныя на дэстабілізацыю Ўкраіны.

Міністэрства абароны ЗША заклікае Расею паважаць абавязальніцтвы, прадугледжаныя ў менскіх дамовах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG