Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікаў АБСЭ пусьцілі ў Дэбальцава


Місія АБСЭ змагла наведаць Дэбальцава — горад на ўсходзе Ўкраіны, кантроль над якім нядаўна перайшоў да сэпаратыстаў. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на прэс-сакратара Спэцыяльнай маніторынгавай місіі арганізацыі ва Ўкраіне Майкл Бацюркіў.

«Мы суправаджалі каманду Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа і пяць грузавікоў зь ежай, мэдыкамэнтамі. Мы атрымалі гарантыі бясьпекі ад баевікоў, і гэта дало магчымасьць сёньня туды паехаць», — заявіў ён у эфіры тэлеканалу «112 Украіна».

Па словах Бацюрківа, АБСЭ і далей заклікае бакі канфлікту на ўсходзе Ўкраіны прытрымлівацца перамір’я і даць яе назіральнікам доступ да ўсіх тэрыторыяў.

Зь 15 лютага на Ўкраіне дзейнічае рэжым спыненьня агню, аб якім лідэры Расеі, Украіны, Германіі і Францыі дамовіліся ў Менску, аднак Кіеў і сэпаратысты абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні гэтага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG