Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абмяркоўваюць магчымасьць пастаўкі зброі Ўкраіне ў сувязі з падзеямі ў Дэбальцава


Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры абвясьціў аб намеры прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў бліжэйшыя дні правесьці ацэнку падзей на ўсходзе Ўкраіны. Будзе разгледжана магчымасьць увядзеньня новых санкцый супраць Масквы і прынята рашэньне аб пастаўках узбраеньняў Украіне для барацьбы з прарасейскімі сэпаратыстамі.

Выступаючы ў Лёндане пасьля перамоваў зь міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Філіпам Хамандам, Кэры заявіў, што амэрыканскія прадстаўнікі правялі «сур’ёзныя абмеркаваньні» з эўрапейскімі саюзьнікамі. Паводле слоў дзяржсакратара ЗША, дадатковыя захады будуць зроблены ў адказ на парушэньні пагадненьня аб спыненьні агню, падпісанага ў Менску на мінулым тыдні.

Кэры заявіў, што Расея ўдзельнічае ў «абсалютна нахабным і цынічным працэсе» на працягу апошніх дзён, калі сэпаратысты захапілі ўкраінскі горад Дэбальцава, нягледзячы на дамоўленасьць аб спыненьні агню.

Па зьвестках украінскіх уладаў, сэпаратысты нарошчваюць сілы. Украінская армія рыхтуецца да магчымага наступу сэпаратыстаў на Марыюпаль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG