Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масьленіца «па-беларуску»: шашлыкі, выпіўка і пеўнік сям’і Язерскіх


Зіму праводзім з размахам

Зіму праводзім з размахам

З нацыянальнага былі сьпевы і танцы самадзейных музычных ансамбляў ды гульні, у якіх артысты падахвочвалі ўдзельнічаць дзяцей і дарослых. Зь дзятвой гаварылі па-беларуску, тыя саромеючыся адказвалі па-расейску. Танцавальная пляцоўка была адзіным месцам, дзе гучала беларуская мова. Амаль ўвесь пэрымэтар сквэру быў застаўленыя палаткамі гандлёвых сетак, дзе прадавалі ў разьліў алькаголь і закуску да яго. Нямала гараджанаў прыйшлі з усім сваім, надоўга заняўшы столікі. Шашлыкі, як ужо павялося, займалі асноўнае месца ў мэню гандляроў. Іх гатавалі тут жа ля палатак.

Зіму магілёўцы правялі. Чакаюць вясну...

Некаторыя і сумавалі

Некаторыя і сумавалі

Такія нацыянальныя рэчы можна было прыдбаць на сьвяткаваньні

Такія нацыянальныя рэчы можна было прыдбаць на сьвяткаваньні

У Гомелі Масьленіцу ладзілі ва ўсіх чатырох раёнах. У Навабеліцкім раёне, напрыклад, зрабілі выставу пеўняў, галубоў, курапатак, паўлінаў і фазанаў. Журы вырашыла вызначыць найбольш галасістых, грацыёзных і прыгожых пеўняў. Самым тытулаваным аказаўся пятух Пятручыа сям’і Язерскіх — ён перамог ажно ў трох намінацыях.

На Масьленіцу вяну гукалі пеўні

На Масьленіцу вяну гукалі пеўні

Найлепшы ансамбль у беларускіх вышыванках

Найлепшы ансамбль у беларускіх вышыванках

Паленьне Масьленіцы

Паленьне Масьленіцы

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG