Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Танкачова сёньня пакідае Беларусь


Алена Танкачова пакідае Беларусь. Аэрапорт Менск-2. Фота з фэйсбук Вольгі Ліпковіч
Алена Танкачова пакідае Беларусь. Аэрапорт Менск-2. Фота з фэйсбук Вольгі Ліпковіч

Правабаронца Алена Танкачова сёньня ў 18.30 рэйсам «Менск-Калінінград» пакідае Беларусь.

Радыё Свабода засьпела Алену Танкачову па дарозе ў аэрапорт Менск-2. «Да сустрэчы», — пажадала Алена.

19 лютага судовая калегія па грамадзянскіх справах Менскага гарадзкога суду 19 лютага адмовіла ў задавальненьні касацыйнай скаргі праваабаронцы Алены Танкачовай. Рашэньне выслаць яе зь Беларусі і забараніць на тры гады ўезд у краіну пакінута ў сіле. Гэта канчатковае рашэньне беларускіх уладаў.

5 лістапада мінулага году УУС Першамайскага раёну Менску прадпісала Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь і забараніла ёй наведваць краіну тры бліжэйшыя гады. Падставай для такога рашэньня сталі зафіксаваныя відэакамэрамі факты нязначнага перавышэньня хуткасьці аўтамабілем, які належыць Танкачовай.

Праваабаронца гэта рашэньне абскардзіла. Працэс абскарджваньня прадугледжвае прыпыненьне загаду аб высылцы на тры месяцы — па месяцы на абскарджаньне ў кожнай з прадугледжаных інстанцыяў. 12 сьнежня праваабаронцы адмовілі ў задавальненьні скаргі ў першай інстанцыі — ГУУС Менгарвыканкаму.

Грамадзянка Расеі Алена Танкачова пражывае ў Беларусі каля 30 гадоў. На працягу 20 гадоў Танкачова і ўзначалены ёю Цэнтар прававой трансфармацыі аказваюць прафэсійную юрыдычную і экспэртную падтрымку некамэрцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама дапамагаюць у выпадках, калі парушаюцца правы чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG